„Цмокі” перамаглі ВЭФ
У чарговай сустрэчы Адзінай лігі ВТБ менскія „Цмокі” у вельмі важным спаборы дамагліся вікторыі над рыжскім ВЭФам. Пасля гэтай перамогі менская каманда зноў узнялася на 8-е месца (8 выйгрышаў і 15 паразаў) і рэальна прэтэндуе на месца ў плэй-оф. У гэтай закрутцы можа апынуцца адразу 4-5 клубаў, таму пакуль рана прагназаваць канчатковы расклад па выніках рэгуляркі.
Спатканне з ВЭФам, як і чакалася, выдалася вельмі няпростым. Каманды па чарзе выходзілі наперад. І толькі ў канцоўцы гаспадары пляцоўкі дамагліся някепскай розніцы на сваю карысць – 84:77 (20:18, 21:24, 19:12, 24:23).
Вікторыю „Цмокаў” у гэтым матчы кавалі наступныя гульцы: Садлер (17 + 8 пасоў), Адамавіч, Трасцінецкі (2), Салаш (17 + 6 падбораў), Мешчаракоў (2), Семянюк, Вашкевіч, Чарапавіч (13 + 10 падбораў), Кудраўцаў (5), Кравіш (26 + 12 падбораў), Грэй (2 + 4 пасы).
Беларускае Радыё Рацыя