Пачаўся 10-ты сезон фэстаў “І там жывуць людзі”
У вёсцы Навасады, што ў Гайнаўскай гміне, прайшоў беларускі народны фэст “І там жывуць людзі”. Пачаўся тым самым 10-ты сезон мерапрыемства, ладжанага Музеем і Асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы.
Упершыню на фэсце выступіў беластоцкі калектыў “Ас”. Свой „Фармэр Шоў” паказаў Адам Красько ды традыцыйна канцэрт завяршыў калектыў “Арт Пронар” з Нарвы. “Мы з фэстам “І там жывуць людзі” з самага пачатку,” – успамінае яго кіраўнік Янка Снарскі:
– Мы з самага першага года пачалі выступаць на гэтых фэстах. У некаторых вёсках засталося мала людзей, але з аказіі фэсту яны запрашаюць сваіх родных, суседзяў; прыязджаюць дзеці, унукі. Нават у тых месцах, дзе мала людзей, атмасфера вельмі файная.
На кожным фэсце таксама працуе музейная крама з беларускай літаратурай, сувенірамі ды рукадзеллем. Чарговы фэст пройдзе 10 чэрвеня ў вёсцы Гушчэвіна Нараўчанскай гміны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара