Анархісты Берасця ў знак пратэсту перакрылі трасу М1
Анархістамі Берасця быў праведзены шэраг акцый супраць будаўніцтва завода iPower.
Расцяжкай «Не заводу АКБ» невядомыя ў масках перакрылі некалькі палос руху на трасе М1. Кіроўцам давялося аб’язджаць пратэстоўцаў. Відэа акцыі з’явілася 5 траўня на youtube-канале незарэгістраванага руху «Рэвалюцыйнае дзеянне».
Анархісты выступаюць супраць будаўніцтва шкоднай для экалогіі вытворчасці паблізу горада, таму ў падтрымку пратэстуючых перакрылі трасу М1. А на самой будоўлі групай анархістаў быў намаляваная надпіс «Не заводу АКБ!»
Будаўніцтва завода выклікала масавыя пратэсты берасцейцаў, на мітынг супраць завода выйшла каля дзвюх тысяч чалавек. Нягледзячы на гэта, улады і ўласнік завода не адмаўляюцца ад сваіх планаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа