Анатоль Сідарэвіч у Слоніме распавядаў пра БНР
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл шчыра віталі беларускага гісторыка, публіцыста, літаратара і палітычнага дзеяча Анатоля Сідарэвіча.
Спадар Сідарэвіч на працягу дзвюх гадзін цікава распавядаў слонімцам пра гісторыю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на такіх асоб, як Язэп Варонка, Тамаш Грыб, Васіль Захарка, Макар Краўцоў, Вацлаў Іваноўскі, Антон Луцкевіч, Пётр Крачэўскі.
Анатоль Сідарэвіч таксама спыніўся на тагачасных адносінах да БНР краін-суседзяў, адказаў на пытанні прысутных. Пытанні былі не толькі звязаныя з дзейнасцю БНР, але і агулам з гісторыяй Беларусі, гісторыяй бел-чырвона-белага сцягу і герба Пагоня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім