Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі $7 млрд
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 траўня перавысілі $7 млрд, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 траўня 2018 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7,038 млрд (у эквіваленце). За красавік золатавалютныя рэзервы выраслі на $43,5 млн (на 0,6 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на $98,8 млн (на 1,4 працэнта). Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у красавіку садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа”, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Урадам і Нацбанкам у красавіку выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $332 млн. Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.