Пачаліся “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі 2018”



Канцэртам Акадэмічнага хору студэнтаў Харкаўскай дзяржаўнай акадэміі культуры адкрыўся 37-ы Міжнародны фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі 2018”.

Інаўгурацыя ў Саборы св. Тройцы пачалася з малітвы і благаслаўлення кіраўніка Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Савы:

Кожны спеў, а асабліва царкоўны, служыць умацаванню дабра і еднасці сярод людзей. Спеў — гэта голас нашай любові да таго, каторы святы. Царкоўны спеў — гэта наша духоўная культура. Цягам усёй гісторыі ён шмат каго ачароўваў. Чаму? Бо гэта голас Бога да нас.

Мітрапаліт Сава адзначыў, што фестываль упісваецца ў сёлетнія святкаванні 100-годдзя Незалежнасці Польшчы. Таксама ў 1918 годзе аўтакефалію атрымала Польская праваслаўная царква. Фестываль, згодна з традыцыяй, афіцыйна адкрыў бурмістр Гайнаўкі, затым былі ўручаныя ўзнагароды імя князя Канстанціна Астрожскага ды Брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія. Сёння, 8 траўня, у рамках фестывалю, у Гайнаўскім доме культуры пройдзе Канцэрт патрыятычных песні прысвечаных 100-годдзю Незалежнасці Польшчы. Конкурсныя праслухоўванні пачнуцца з 9 траўня.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя