Ці зробяць улады інваліду 300 метраў дарогі да ягонага дома?
Ці зробіць улада інваліду 2 групы, былому афіцэру Аляксандру Краўчуку з Кобрыні трыста метраў дарогі да яго дома? Зараз стан дарогі такі, што ў непагадзь, нават улетку, яна становіцца непралазнай. Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліс у прысутнасці старшыні Кобрыньскага раённага выканаўчага Аляксандра Зазулі распарадзіўся дарогу якасна адрамантаваць. Краўчук да канца ў гэта не можа паверыць.
«Спатрэбілася 9 месяцаў хаджэння па муках, каб пачуць такі адказ», — кажа спадар Краўчук:
— Я яшчэ не ўпэўнены, што ўсё гэта атрымаецца, бо гэта была проста размова, а на сённяшні дзень я чуў, што Зазуля сыходзіць. І магчыма, усё трэба будзе пачынаць наноў. Я мяркую, што ў сувязі з тым, што Радыё Рацыя падключылся да гэтага пытання, і што ў Берасці цяпер подпісы збіраюцца супраць кіраўніцтва Берасцейскай вобласці і Берасцейскага раёна. Мяркую, што ўлады спрабуюць выправіць некаторыя памылкі.
Паводле Аляксандра Краўчука, не толькі дрэнная дарога яму замінае жыць, але і адсутнасць працы. За 270 рублёў пенсіі па інваліднасці толькі яму можна неяк праіснаваць, але ж ён мае двое дзяцей. Зараз яму прапанавалі невядомую працу брашуроўшчыка за 150 рублёў у месяц. Аляксандр лічыць, што за год стопча больш абутку, чым заробіць грошай.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя