Вызначыліся 3 з 4-х паўфіналістаў чэмпіянату Беларусі па міні-футболе



Пасля паядынкаў чвэрцьфінальных серый вызначыліся 3 з чатырох паўфіналістаў чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.

Дзеючыя чэмпіёны краіны гульцы менскай „Сталіцы” ў гасцявым чвэрцьфінале атрымалі валявую вікторыю над гомельскім клубам „БЧ” з лікам 3:2. Пасля першага тайма менчукі прайгравалі 1:2, але ў другой палавіне змянілі ход сустрэчы і вырвалі перамогу. У першай гульні „сталічнікі” перамаглі на сваёй пляцоўцы з рэзультатам 2:1.

Сапернікам менчукоў у барацьбе за выхад у фінал стане „Лідсельмаш”, які двойчы перайграў у авертайме менскі „Дарожнік”. У сябе дома лідчане выйгралі з лікам 6:3, а на выездзе перамаглі з мінімальнай перавагай – 4:3.

Яшчэ адным паўфіналістам стаў лідар рэгулярнага чэмпіянату гомельскі ВРЗ, які ўзяў верх над мікашэвіцкім „Гранітам” – 3:0 (дома) і 5:1 (у гасцях).

Апанент гомельскай дружыны пакуль не вызначаны – магілёўскі „Фортэ” і аршанскі „Вітэн” абмяняліся гасцявымі перамогамі. Спачатку магіляўчане перамаглі ў серыі пасляматчавых пенальці – 3:1, а потым аршанцы ўзялі рэванш з лікам 4:2. Трэці, вырашальны паядынак серыі да дзвюх перамог адбудзецца 10 траўня ў Оршы.

Паўфінальныя серыі 29-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе пачнуцца 14 траўня і прадоўжацца да дзвюх вікторый адной з каманд.

belta.by