Нікол Пашынян выбраны прэм’ер-міністрам Арменіі



Нацыянальны сход Арменіі на адмысловым пасяджэнні 8 траўня адкрытым галасаваннем выбраў лідара апазіцыі кіраўніка фракцыі „Елк” Нікола Пашыняна прэм’ер-міністрам Арменіі.

За Нікола Пашыняна, які быў адзіным кандыдатам на гэту пасаду, прагаласавалі 59 дэпутатаў, супраць – 42. Як паведамлялася, былы прэм’ер-міністр Арменіі Серж Саргсян падаў у адстаўку на фоне масавых акцый пратэсту ў краіне.

belta.by

Фота EPA-EFE