Берасце: на ўрачыстасці 9 траўня школьнікаў адпраўляюць у прымусовым парадку
Напярэдадні “травеньскіх святаў” у Берасці можна сустрэць юнакоў з чырвонымі сцягамі ў руках, якія нагадваюць афіцыйныя сцягі ўжо не існуючага СССР.
Адна з такіх групаў маладых людзей, знаходзілася непадалёк Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту:
– Мы не студэнты, мы – школьнікі. Нам сказалі прыйсці. А ў мяне не атрымліваецца.
РР: Кіраўніцтва школы папрасіла вас 9 траўня прыйсці з чырвонымі сцягамі? У свае выходныя вы будзеце на парадзе?
Школьнікі: Так.
“Я, напрыклад, заўтра планаваў паехаць з бацькамі за горад, але вось прыйдзецца застацца, бо гэтыя ўрачыстасці – справа добраахвотна-прымусовая”, – зазначыў адзін з хлопцаў. Маладыя людзі з чырвонымі сцягамі ў руках папрасілі, каб іхныя твары на фотаздымках не паказвалі.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце