“Кітайскі жывапіс ідэяў”
Адкрыццё выставы з Нацыянальнага мастацкага музея Кітая прайшло ў Менску. Гаворыць дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.
– Гэта 23 творы з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Кітая. І, канешне, для нас вельмі каштоўныя нашы творчыя адносіны. Гэта выстава, якая дае вялікі зрэз для мастацтвазнаўцаў, спецыялістаў, што кітайскія мастакі працуюць як у сваім традыцыйным жанры, так і ў сучасным еўрапейскім накірунку. І, канешне, выстава дае ўяўленне пра высокую мастацкую культуру кітайскіх мастакоў, якія захоўваюць свае традыцыі і ўбіраюць у сябе новыя тэндэнцыі.
Ва ўрачыстым адкрыцці выставы браў удзел і Надзвычайны паўнамоцны амбасадар Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара