Кветкі і дрэвы вакол гарадзенскай сінагогі



Вакол гарадзенскай харальнай сінагогі з’явяцца дрэвы і кветкі. Ідэя засадзіць раслінамі тэрыторыю вакол будынка гарадзенскай сінагогі з’явілася падчас міжнароднага праекта, у якім прымаюць удзел валанцёры з Польшы і Беларусі.

Пра праект распавядае прадстаўнік Асацыяцыі юдэа-хрысціянскага дыялогу Shomer — International у Беларусі Яўген Калодзін:

– У нас госці з Польшчы з грамады “Аліўнае дрэва”. Яны валанцёры. Мы пачалі праект па стварэнні алеі з дрэвамі і кветкамі, своеасаблівай алеі сяброўства паміж палякамі, беларусамі ў габрэйскім кантэксце. Лічым, што гэта праца будзе мець посьпех і будзе вельмі карыснай для нашай грамадскасці.

Валанцёры пакуль займаюцца расчысткай тэрыторыі і падрыхтоўкай да пасадкі дрэваў. “Алея сяброўства” паўстане ў Гародні вакол сінагогі цягам бліжэйшага месяца.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня