Браканьеры застрэлілі аленя ў Белавежскай пушчы



Два жыхары Берасцейскага раёна незаконна здабылі аленя ў Белавежскай пушчы.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі непадалёк ад вёскі Бялева Камянецкага раёна „Аўдзі 100”. У машыне ехалі два мужчыны 1980 і 1977 гадоў нараджэння. Праваахоўнікі папрасілі кіроўца падаць дакументы, але замест гэтага ён націснуў на газ і паспрабаваў уцячы. Пагоня была нядоўгай, парушальнікаў затрымалі. У багажніку яны перавозілі тушу высакароднага аленя. Дакументаў на здабычу жывёлы ў жыхароў Берасцейскага раёна не аказалася.

Падчас праверкі высветлілася, што аленя браканьеры застрэлілі на тэрыторыі Бялянскага лясніцтва. Сваімі дзеяннямі яны прычынілі нацыянальнаму парку „Белавежская пушча” шкоду на суму больш за Br7,3 тыс. Акрамя тушы канфіскаваныя стрэльба, стрэляная гільза і фрагменты шкуры жывёлы.

Мужчыны затрыманыя. Камянецкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.4 ст.282 (незаконнае паляванне) КК. Абодва фігуранты раней былі судзімыя.

belta.by