«Паміж памяццю і гісторыяй»



Хутка ўбачыць свет кніга краязнаўцы з Кобрыні Ніны Марчук пад назвай «Паміж памяццю і гісторыяй». Большую палову жыцця Марчук аддала даследаванню невядомых старонак гісторыі Кобрыньшчыны.

  Адкрытыя краязнаўцай гістарычныя факты друкаваліся ва ўсіх СМІ Беларусі. Але ёсць надзея, што сабраныя разам, яны будуць больш даступныя для масавага чытача. Хаця наклад кнігі невялікі, кажа Ніна Марчук:

Амаль 100 маіх гістарычных матэрыялаў. Гэта толькі траціна малавядомых старонак гісторыі Кобрыньшчыны, сабраныя ў кнігу. Яна ўжо ў тыпаграфіі ў Берасці. Мяркуем, што праз 2 месяцы выйдзе цудоўная, у прыгожай вокладцы, беларускамоўныя, хоць крыху ёсць і расейскамоўных артыкулаў. Наклад усяго 125 экзэмпляраў.

Паводле Ніны Марчук, яе кніга “Паміж памяццю і гісторыяй” вяртае праўдзівыя, трагічныя і цікавыя факты гісторыі, якія дапамогуць кожнаму лепш зразумець мінулыя часы малой радзімы – Кобрыньшчыны.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя