Лукашэнка занепакоены сітуацыяй на «Гродна-Азоце»
Сёння ў Менску на нарадзе былі абмеркаваныя перспектывы «Гродна-Азота», паведамляе ont.by.
Аляксандр Лукашэнка занепакоены цяперашнім становішчам спраў на прадпрыемстве. Гэта значная не толькі для хімічнай галіны вытворчасць, але для ўсяго рэгіёну і нават краіны, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Больш за палову азотных угнаенняў, якія выпускаюцца ў Гародні, выкарыстоўваюць сельгасарганізацыі рэспублікі. Відавочна, што на „Гродна-Азоце» завязана эфектыўнасць ўсёй сельскай гаспадаркі. Пры гэтым існуючыя магутнасці вось-вось будуць вычарпаны.
Аляксандр Лукашэнка настойвае на тым, што выніковае рашэнне павінна быць узважаным і нацэленым на доўгатэрміновую перспектыву. Галоўнае патрабаванне Лукашэнкі, якое непасрэдна датычыцца і прадпрыемства «Гродна-Азот», – ніякіх стратных і датацыйных праектаў у краіне быць не павінна.
Фота president.gov.by