Кірыл Рэліх правядзе абарону тытула чэмпіёна свету ў верасні



Беларускі баксёр Кірыл Рэліх правядзе абарону тытула чэмпіёна свету па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA) у верасні бягучага года.

Бой пройдзе у час турніру Сусветнай суперсерыі бокса (WBSS) у вагавой катэгорыі да 63,5 кг. Сапернікам Кірыла Рэліха стане расеец Эдуард Траяноўскі.

Расейскі баксёр з’яўляецца былым чэмпіёнам свету па версіі Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF). Усяго на яго рахунку 27 перамог (24 накаўтам) і адно паражэнне.

У паслужным спісе 28-гадовага Рэліха 22 перамогі (19 накаўтам) і два паражэнні. Тытул чэмпіёна свету Кірыл Рэліх заваяваў у сакавіку бягучага года, калі перамог кубінскага баксёра Рансеса Бартэлемі ў амерыканскім Сан-Антоніа.

У турніры Сусветнай суперсерыі бокса прыме ўдзел у верасні і другі беларус Іван Баранчык.

belta.by