Студэнт-каліновец: Еўрапейская адукацыя стварае іншыя перспектывы



Стварэнне Праграмы Каліноўскага – вялікі і выратавальны праект для маладых людзей з Беларусі, выключаных з беларускіх навучальных устаноў за ўдзел у палітычных акцыях і для тых, чые бацькі адкрыта выступаюць супраць рэжыму.

Паводле студэнта-каліноўца Змітра Меха з Кобрыня, такая праграма дазваляе атрымаць еўрапейскую адукацыю і жыць вольна, без страху і пераследу, – кажа Зміцер Мех:

– Тры гады ўжо вучуся. Першы год быў падрыхтоўчы ў Катавіцах. І цяпер ужо другі год вучуся ў Варшаве ў Галоўнай школе эканомікі. Даволі цяжка там, але вельмі цікава і адкрываецца больш магчымасцяў чымсьці ў Беларусі. Праграма ў Беларусі нашмат слабейшая чым у Польшчы. І людзі пасля заканчэння школы ў Польшчы ведаюць нашмат больш чым людзі, якія нават заканчваюць універсітэты ў Беларусі.

Праграма Каліноўскага была створана пасля таго, як у 2006 годзе шэраг беларускіх студэнтаў адлічылі з ВНУ па палітычных матывах. 2006 годзе праграма прыняла 244 чалавек, але тры чвэрці з іх не давучыліся, былі выключаныя з польскіх універсітэтаў. Усяго за 10 гадоў з 900 прынятых студэнтаў дыпломы атрымалі толькі 300.

Цалкам размова:

Зміцер Мех з бацькамі.

Беларускае Радыё Рацыя