ЗША пашырылі санкцыі супраць Ірана



ЗША пашырылі санкцыі супраць Ірана. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве Міністэрства фінансаў ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

Санкцыі ўведзены супраць шасці прадстаўнікоў элітных часцей Узброеных Сіл (Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі – КВІР), а таксама супраць трох кампаній, якія маюць дачыненне да КВІР.

Як адзначае ТАСС, на практыцы новыя рашэнні Вашынгтона азначаюць, што амерыканскім грамадзянам цяпер забаронена весці якія б то ні было справы з асобамі, якія трапілі ў чорны спіс, а ўласнасць апошніх у выпадку выяўлення такой у юрысдыкцыі ЗША будзе арыштавана.

belta.by