TonqiXod зайграе ў Беластоку на Halfway Festival



Трыё TonqiXod адрадзілася, каб даць прызавы канцэрт. На ўзнагародах Experty.by па выніках мінулага году гурт перамог у намінацыях „Лепшы альбом года” і „Лепшы беларускамоўны альбом”.

Ці варта ўз’яднацца дзеля аднаго канцэрту, TonqiXod папярэдне пацікаўся ў сваіх прыхільнікаў праз сацсеткі.

 – Публіка адрэагавала, нашыя патэнтцыйныя слухачы, яны сказалі: так, давайце, мы прыйдзем… Засталося праверыць, хто з іх набудзе квіток і завітае на канцэрт.

Прызавы канцэрт TonqiXodа прызначаны на 7 чэрвеня ў менскім клюбе „Бруге”. Акром таго, 11 траўня стала вядома, што 1 ліпеня TonqiXod зайграе ў Беластоку на Halfway Festival.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя