Узнагарода Кольберга для мастачкі з Васілёўкі



Данута Радульска адтрымала прэстыжную ўзнагароду імя Оскара Кольберга. Гэта самая важная ўзнагарода ў Польшчы за творчыя, мастацкія ды навуковыя дасягненні.

Працы Дануты Радульскай можна сустрэць як па ўсёй Польшчы, так за мяжой, кажа дырэктарка гміннага асяродка культуры ў Янаве, Юстына Грабовіч:

— Пані Дануся тчэ ўжо шмат гадоў  і прымала ўдзел у шматлікіх конкурсах, мае мноства ўзнагарод. Ейныя тканіны ёсць ва ўсім свеце:  у Польшчы, у розных музеях, галерэях. Яна выбітная творца і шмат хто ў яе вучыўся. Яна ахвотна перадае свае веды і ўменні. Такой узнагароды ёй якраз не хапала.

Спадарыня Данута Радульска, гэта восьмая ткачыха з гміны Янаў, якая атрымала ўзнагароду імя. Оскара Кольберга.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя