Аляксандр Тамковіч запрэзентуе новую энцыклапедыю ў Варшаве



Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прэзентацыю новай кнігі Аляксандра Тамковіча “Мазаіка жыцця”. Выданне распавядае пра жыццёвыя дарогі людзей творчасці і культуры. Сярод іншага, у кнізе ёсць біяграфіі Святланы Алексіевіч, Алеся Аркуша, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Гэніка Лойкі ды іншых. Прэзентацыя адбудзецца ў бліжэйшы панядзелак, гаворыць супрацоўніца Беларускага Дома ў Варшаве Аляксандра Шапялевіч:

Сустрэча з беларускім пісьменнікам, журналістам Аляксандрам Тамковічам адбудзецца 14 траўня ў 18:30 у Беларускім Доме. Аляксандр будзе прэзентаваць сваю апошнюю кнігу. Яна называецца “Мазаіка жыцця” і створана з аповедаў шляхоў нашых мастацкіх дзеячаў.

Выданне суправаджаецца больш як 400-амі фота з сямейных альбомаў герояў. Кніга складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. “Мазаіка жыцця” з’яўляецца працягам энцыклапедыі “Найноўшай гісторыі ў асобах”.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава