БГК прайграў у Заграбе



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў чарговай сустрэчы Лігі чэмпіёнаў прайграў, магчыма, галоўны матч сезону. У прынцыповым паядынку ў сталіцы Харватыі Заграбе на пляцоўцы аднайменнага клубу беларуская каманда была крыху слабейшай – выніковы лік 23:25 (8:11 пасля першага тайму). Найбольш выніковымі ў складзе берасцейцаў сталі сербы Растка Стойкавіч – 8 галоў, Нікола Манойлавіч – 5 і Дзяніс Рутэнка – 4.

Тым самым БГК значна панізіў свае шанцы на выхад у наступны раўнд розыгрышу. Пасля 6 тураў становішча ў групе “А” зараз наступнае: 1. “Кіль” (Германія) – 10 ачкоў, 2. ПСЖ (Францыя) – 8. 3. “Лаграньё” (Іспанія) – 6. 4. “Заграб” – 6. 5. БГК імя Мяшкова – 4. 6. “Металлург” (Македонія) – 2. У наступны этап пройдуць 4 мацнейшыя клубы.

Беларускае Радыё Рацыя