Па 500 тут няма



Каля помніка Леніна ў цэнтры Воршы 14 траўня, а 10-й гадзіне прайшоў адзіночны пікет.

Загадзя пра акцыю нічога не паведамлялася. Ды і хто стаў яе адзіным удзельнікам таксама не вядома. Фотаздымкі даслалі мінакі.

Усяго невядомы хлопец, які быў затрыманы, змог прастаяць каля помніка каля 15 хвілін. Ён устанавіў на помнік самаробную шыльду „По 500 тут нет” і проста стаяў побач чытаючы кнігу. Зразумела, што надпіс на шыльдзе тычыцца абяцаных заробкаў па 500 даляраў.

orsha.eu