200-голавая саколка Васілюка пайшла з малатка



Пасля заканчэння матчу 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж берасцейскім „Дынамам” і гарадзенскім „Нёманам” быў уручаны лот пераможцу аўкцыёну „Майка Рамана Васілюка”. Менавіта ў гэтай саколцы славуты нападнік забіў свой 200-ы гол. Пачатковая стаўка была роўная 500 тысячам беларускіх рублёў, а канчатковая – 2 мільёны 700 тысяч беларускіх рублёў. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на дабрачыннасць. Сам жа матч берасцейскага «Дынама» і «Нёмана» завяршыўся з лікам 1:0 на карысць гарадзенцаў, у складзе якіх вызначыўся Ягор Зубовіч.

Беларускае Радыё Рацыя