«Лехія» – «Ягелонія» – падзел ачкоў



Гданьская «Лехія» і беластоцкая «Ягелонія» у матчы 16-га тура польскай экстракласы пераможцу не выявілі. Ежы Бжэнчэк – былы капітан зборнай Польшчы ўпершыню вывеў гданьскі клуб як галоўны трэнер. Ужо на пятай хвіліне матчу ў складзе «Ягелоніі» аўтаголам адзначыўся Себасцьян Мадэра (дарэчы былы гулец «Лехіі») – параўняў лік на 37-й хвіліне Лукаш Тымінскі, які атрымаўшы пас у межах штрафной пляцоўкі, скіраваў мяч у далёкі ад брамніка кут – выниковыя 1:1.

Пасля 16 тураў “Ягелонія” мае 27 ачкоў і займае 4-е месца. Вышэй стаяць варшаўская “Легія” – 32 пункты, кракаўская “Вісла” і вроцлаўскі “Шлёнск” – па 28.

Беларускае Радыё Рацыя