Амаль 400 школ да 1 верасня пяройдуць на электронныя дзённікі



Амаль 400 школ плануецца падключыць да сэрвісу „Электронны дзённік і журнал” да 1 верасня, паведаміў журналістам дырэктар платформы „Ведай.бай” Ігар Савасцьянчык.

„Сёння каля 800 школ выкарыстоўваюць сэрвіс „Электронны дзённік і журнал”, да 1 верасня плануецца давесці іх колькасць да 1,2 тыс.”, – сказаў Ігар Савасцьянчык.

Гэты сэрвіс з’яўляецца ключавым у платформе „Ведай.бай”, акрамя яго школы выкарыстоўваюць „Сайт установы адукацыі”, „Генератар раскладу”, „Электронныя падручнікі”, „Менеджар адукацыі”, „Тэсты”, „Плацяжы АРІП”, „Сацыяльная адукацыйная сетка”, „Дыстанцыйнае навучанне”. Усяго платформай карыстаюцца 2 тыс. 387 школ, 160 тыс. 366 вучняў і 27 тыс. 314 настаўнікаў. Найбольш актыўна платформа развіваецца ў рэгіёнах.

Ігар Савасцьянчык адзначыў, што электронныя сэрвісы для школы даюць магчымасць аўтаматызаваць збор, захоўванне, апрацоўку і перадачу даных, што эканоміць час работнікаў сферы адукацыі. Сярод іншых пераваг – павышэнне даступнасці якаснага вучэбнага матэрыялу і вялікая ўключанасць школьнікаў у працэс навучання. Акрамя таго, настаўнікі і бацькі могуць назіраць за засваеннем кожным вучнем школьнай праграмы, што станоўча ўплывае на якасць навучання.

belta.by