Леў Марголін: На еўрапейскі рынак нам прабіцца яшчэ складаней
Чарговыя факты забароны ўвозу ў Расею беларускай мясной і малочнай прадукцыі сведчаць пра тое, што з якасцю беларускага экспарту сапраўды ёсць праблемы. Напярэдадні стала вядома, што прадукцыю беларускай кампаніі «Палессе» Рассельгас забараніў увозіць у Расею з-за выяўлення кішачнай палачкі ў ялавічыне.
Праблема расейска-беларускіх гандлёвых спрэчак носяць хучэй эканамічны, а не палітычны характар, каментуе эканаміст Леў Марголін:
– Я не выключаю, што сапраўды расейская прадукцыя не лепшая, але, канешне, адносіны да яе больш лагодныя. Але сам факт, што атрымліваецца абмяжоўваць такімі крыўдамі, сведчыць пра тое, што праблема ўсё ж такі ёсць.
«У той жа час альтэрнатывы для расейскага рынку ў беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў відавочна няма, бо яны не вытрымаюць канкурэнцыю на рынку Еўразвязу», – дадае эксперт.
– З расейцамі можна неяк дамовіцца. Але з Еўразвязам, дзе стандартызавана ўсё, уключна з крывізной агуркой і бананаў, там дамовіцца ні з кім не атрымаецца, там калі ты гарануеш якасць, то значыць гарантуеш. Таму для большасці беларускай прадукцыі дарога туды закрытая.
Нагадаем, працяглыя беларуска-расейскія гандлёвыя войны звязаныя не толькі з прэтэнзіямі расейскага боку да якасці беларускай харчовай прадукцыі, але і з пастаўкамі з тэрыторыі Беларусі санкцыйных тавараў з трэціх краін пад маркай беларускіх.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя