У Дзятлаве Аляксей Пяткевіч прэзентаваў кнігу аўтографаў



У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася першая прэзентацыя новай кнігі пісьменніка і прафесара з Гародні Аляксея Пяткевіча “Аўтографы – разам”.

Кніга Аляксея Пяткевіча нядаўна пабачыла свет у гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”. Кніга ўнікальная і з’яўляецца першым на Гарадзеншчыне выданнем аўтографаў, якія ў розны час на сваіх кнігах пакінулі літаратары, навукоўцы, літаратуразнаўцы і падаравалі Аляксею Пяткевічу. Усе кнігі з аўтографамі захоўваюцца ва ўласнай бібліятэцы гарадзенскага літаратара і педагога. А гэта – кнігі з аўтографамі Васіля Быкава, Петруся Броўкі, Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Макара Паслядовіча, Ніла Гілевіча, Кандрата Крапівы, Сяргея Грахоўскага, Івана Мележа, Вячаслава Адамчыка, Анатоля Сербантовіча і дзесяткі іншых вядомых людзей Беларусі.

Пра ўсё гэта распавёў Аляксей Пяткевіч і падараваў сваю кнігу Дзятлаўскай бібліятэцы. Ён таксама паведаміў, што прэзентацыя кнігі “Аўтографы – разам” у бліжэйшы час будзе наладжана ў Гародні.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава Фота аўтара.