Дабрачынны матч у Бельску Падляшскім



Каманда футбольнага клуба “Тур” (Бельск Падляшскі) разыграла дабрачынны матч. Футбалісты, якія зараз граюць у камандзе “Тура”, сустрэліся з камандай з 2004 года. Матч выйграў малады “Тур” –  8:0.

“Матч – гэта нагода, каб сабраць грошы на цацкі для хворых дзяцей,” – тлумачыць арганізатар дабрачыннай акцыі Аляксандра Кулік:

Арганізавала гэтую акцыю, каб дапамагчы дзецям, хворым ракам. Каб ім, якія цягам некалькіх месяцаў знаходзяцца ў шпіталі, купіць цацкі, каб мелі, што рабіць. Такія дзеці праходзяць “хімію” і не могуць быць дома. Я думаю, што дзякуючы гэтай акцыі мы зможам купіць шмат цацак і выклікаць усмешку на іх твары.

Закупленыя цацкі трапяць у аддзел дзіцячай анкалогіі ды гематалогіі Універсітэцкага дзіцячага клінічнага шпіталя ў Беластоку.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара