Справа 1972 г. “Апошні званочак”, альбо Прафілактаванне ў КГБ
Сталінскія “чысткі” напалохалі савецкую эліту не менш за шэраговых савецкіх грамадзянаў. Карны меч выявіўся занадта небяспечным не толькі для “ворагаў народа” з калгаснага сялянства, працоўнага пралетарыяту і творчай інтэлігенцыі, але і для партыйнага, савецкага і чэкісцкага начальства. Новага 1937 года не хацеў ніхто. Датаго ж, чэкісты нарэшце ўцямілі відавочнае: масавыя пасадкі і расстрэлы “ворагаў” толькі памнажаюць народную нянавісць да Савецкай улады, Камуністычнай партыі і спецслужбаў.
Але ж чэкістам трэба было дэманстраваць сваю патрэбнасць, і пад гэтую патрэбнасць атрымліваць бюджэтный грошы, павялічэнне штатаў і новыя паўнамоцтвы. У 1972 годзе тагачасны старшыня КГБ СССР Юрый Уладзіміравіч Андропаў выйнашаў дасціпнае рашэнне такой дэманстрацыі.
* * *
Новы спосаб “працы з ідэалагічна няспелым элементам” называлі элегантным медычным тэрмінам “прафілактыка”. Як і мае быць, гэты спосаб быў зацверджаны і заканадаўча…
Без опубликования в печати
УКАЗ
Президиума Верховного Совета СССР
«О применении органами государственной безопасности предостережения в качестве меры профилактического воздействия»
Президиум Верховного Совета СССР постановляет:
Установить, что лицу, совершившему антиобщественные действия, противоречащие интересам государственной безопасности СССР, если они не влекут уголовной ответственности, может быть сделано официальное предостережение о недопустимости такого рода действий с последующим уведомлением прокурора.
Для объявления предостережения это лицо вызывается органом государственной безопасности, а в случае неявки может быть подвергнуто приводу.
Если лицо, которому было объявлено предостережение, совершит преступление, наносящее ущерб государственной безопасности, протокол о сделанном ему предостережении приобщается к уголовному делу.
Председатель Президиума Верховного Совета СССР Н. Подгорный
Секретарь Президиума Верховного Совета СССР М. Георгадзе
Ідэя “прафілактавання ў КГБ” сапраўды была багатай і перспектыўнай. Чэкісты, маўляў, цяпер не толькі пільныя, але і гуманныя. Як і за часамі слаўных сталінскіх наркамаў, яны нястомна выяўляюць хваробы антысаветчыны, але цяпер гуманізм іх настолькі вялікі, што “ідэалагічна няспеламу элементу” не заціскаюць пальцы дзвярыма, а “тлумачаць па-добраму”. Для пачатку.
Па вялікаму рахунку, тое “прафілактаванне” было класічным запалохваннем. Павучыная абрэвіятура “КГБ” выклікала (і пагэтуль выклікае) у савецкага чалавека ірацыянальны жах. Калі “прафілактуемага” выклікаць у Дзярбжяспеку афіцыйнай позвай, ненавязліва нагадаць пра некаторыя малапрыемныя падрабязнасці ягонай біяграфіі (таемная каханка, дробныя крадзяжы на вытворчасці – а нашто гэбэшная агентура і перлюстрацыя карэспандэнцыі?), а потым сувора папярэдзіць пра недапушчальнасць плявузгання на палітыку Партыі і Ураду (пераказаў зместу перадач “Голаса Амерыкі”, абурэннем прадуктовым дэфіцытам, распаўсюд анекдотаў пра Леаніда Ілліча Брэжнева), то эфект будзе амаль стоадсоткавым. Няўжо за антысавецкі анекдот варта кідаць савецкага чалавека за краты і вытрачаць на ахову і пайку казённыя грошы?
А ў разе чаго “прафілактуемага” можна і завербаваць…
Эфектыўнасць “прафілактаванняў у КГБ” вызнавалі і чэкісты.
СОВ. СЕКРЕТНО
ОСОБАЯ ПАПКА ЦК КПСС
В соответствии с указаниями ЦК КПСС органы Комитета Государственной безопасности ведут большую профилактическую работу по предупреждении преступлений, предотвращении попыток ведения организованной подрывной деятельности националистических, ревизионистских и других антисоветских элементов, а также локализации возникающих в ряде мест группирований политически вредного характера. (…)
Подобные группы были вскрыты в Москве (…), в Латвии, Литве, Эстонии, Белоруссии (…) В результате принимаемых мер заметно сократилось число ежегодных арестов за антисоветскую агитацию и пропаганду.
“Прафілактаванне” было “апошнім званочкам”: напрыканцы размовы фігуранту гаварылі, што ў наступны раз яму абвесцяць “афіцыйную перасцярогу”, а калі не дапаможа і гэта, то з ім будзе ўжо гаварыць следчы, і размова будзе весціся ў зусім іншай танальнасці.
Як адбывалася тое “прафілактаванне” на практыцы, відно са справаздачы па чэкісцкай працы з генералам Грыгарэнкам – вядомым савецкім дысідэнтам. Між іншым, у траццатыя гады Грыгарэнка служыў у Беларусі, і кіраваў падрывам хрысціянскіх храмаў у Віцебску, пра што потым моцна шкадаваў…
СЕКРЕТНО
Комитет Государственной Безопасности при Совете Министров СССР «О предупредительно-профилактической беседе с Григоренко П. Г.»
Сообщаю, что 30 января 1976 года проведена предупредительно-профилактическая беседа с ГРИГОРЕНКО Петром Григорьевичем, 1907 года рождения, бывшим генералом Советской Армии, исключенным из членов КПСС, пенсионером (…) ранее дважды судимым за антисоветскую деятельность и распространение клеветнических измышлений, порочащих советский государственный и общественный строй. (…)
Григоренко (…) принимает участие в провокационных сборищах, подготовке и передаче за границу клеветнической информации о якобы имеющих место нарушениях прав человека в Советском Союзе (…) которая используется во враждебной антисоветской пропаганде. В беседе с Григоренко было указано, что его деятельность наносит ущерб нашему государству и в случае ее продолжения ему будет вынесено официальное предостережение органов КГБ.
ГРИГОРЕНКО заявил, что никакой антиобщественной деятельностью заниматься не будет, а по возникающим у него вопросам он будет обращаться в соответствующие советские инстанции официальным путем. (…)
ПРЕДСЕДАТЕЛЬ КОМИТЕТА ГОСБЕЗОПАСНОСТИ АНДРОПОВ
Вядома ж, у Дзяржбяспецы прафілактавалі не толькі дысідэнтаў. У фокусе ўвагі мог апынуцца хто заўгодна: аматары “Бітлз” і “Пінк Флойда”, энтузіясты вывучэння Бібліі, прытым не абавязкова з рэлігійнымі мэтамі… Але асаблівая ўвага надавалася тым, хто мог стаць распаўсюднікам “националистических проявлений». У Беларусі гэта былі найперш краязнаўцы, самадзейныя збіральнікі фальклору і нават філолагі, якія, напрыклад, цікавіліся “тарашкевіцай”. Механіка была простай: удзельніка такога самадзейнага гуртка выклікалі ва Упраўленне КГБ (ці ў камітэт камсамола, ці ў рэктарат, ці ў парткам) і “сувора ўнушалі”, пасля чаго гурток распадаўся сам па сабе.
Метад “прафілактавання” ўдзейнічаў на калектыўнае пачуццё страху. Але страх выказваць думкі ўголас зусім не азначаў, што ў грамадстве вальнадумства не было ўвогуле…
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы мы прыгадаем напаўзабытае савецкае слоўца “гегемон”, а таксама дазнаемся, якія сацыяльныя асяродкі СССР давалі найбольшую колькасць кагэбэшных інфарматараў-энтузіястаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 9