У Менску жорстка збілі эканаміста Сяргея Чалага



У Менску жорстка збілі эканаміста Сяргея Чалага. Здарэнне адбылося ўначы. На эканамічнага эксперта напалі пяцёра невядомых, якія білі Чалага наўмысна па галаве. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.

Сяргей Чалы разам з двума сябрамі выходзіў з начнога бара. Неўзабаве да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць. Чалы мяркуе, што напад было спланаваны.

«Сяброў амаль не закранула, білі мяне. І толькі па галаве — на целе нават сінякоў няма, — расказаў Сяргей Чалы TUT.BY. — Усё выглядала даволі дзіўна. Яны не тое, што міма праходзілі, маўляў, «дай закурыць». І не было прэтэнзій да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім».

Па факце нападу Сяргей Чалы напісаў заяву ў міліцыю. Ён мяркуе, што на аднаўленне яму спатрэбіцца не менш за месяц.

Сяргей Чалы на TUT.BY вядзе праграму „Эканоміка на пальцах”.

Паводле TUT.BY