Шкляны цуд у Вільні



У траўні 2018 года ў Вільні недалёка ад касцёла Святой Ганны каля VDA (Vilniaus Dailės Akademija) можна пабачыць шкляны куб, а ў ім шкляныя мастацкія вырабы.

Гэта працы маладых мастакоў з розных краінаў свету.

Маладыя мастакі навучаюцца ў Вільні па праграме абмену студэнтамі Эрасмус. 

На выставе шкла прадстаўленая і праца беларускай мастачкі Тані Тур, якая нарадзілася ў Воршы, а вучылася мастацтву ў Ерусаліме, а пасля -у Вільні.

Таня Тур кажа, што цяпер пачала рабіць завушніцы са шкла.

Беларускае Радыё Рацыя