Падляшскі музей народнай культуры запрашае на «Zielone Świątki»
Традыцыйныя песні і старажытныя абрады звязаныя з Сёмухай можна будзе пабачыць у Падляшскім музеі народнай культуры ў Юроўцах. Тут пройдзе штогадовы фестываль «Zielone Świątki». Акром выступаў фальклорных калектываў, госці фестывалю пабачаць два абрады на Сёмуху. Гэта польскі абрад хаджэння па палях з “каралеўнай” і беларускі абрад-сімвал ураджаю — “Ваджэнне куста”, — кажа кіраўнік Падляшскага музея народнай культуры Артур Гавел:
— Дзяўчына, пераапранутая у куст, абкручаная зелянінай, залёнымі галінкамі, сваім праходам мела заклікаць прыход вясны і запэўніць плённы год у сельскай гаспадарцы.
Абрад “Ваджэння куста” пакажа ў Музеі падляшскай народнай культуры калектыў “Жэмэрва” са Студзіводаў і група “Гаманіна” з Менску. На фэст прыедуць і гарадзенскія рамеснікі. Можна будзе набыць традыцыйную экалагічную ежу. Пачатак фесту Zielone Świątki а 12 гадзіне.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя