«Гульні народаў cвету»



«Гульні народаў cвету». Такую тэму, у дзевятым па ліку мерапрыемстве на сусветнай акцыі “Ноч музеяў”, абралі ў Берасейскім абласным краязнаўчым музеі. Залі ўстановы культуры былі падзелены не секцыі дзе кожны жадаючы, з дапамогай вядоўцы, мог згуляць у тую ці іншую гульню. Падрабязней кажа загадчык навкова-метадычнага аддзелу музея Жанна Абламская:

— Вельмі часта людзі забываюць адзін аднаго і не кантактуюць вось так у жыцці: седзячы насупраць, тэт-а-тэт. Гаджэты, кантакты, — гэта неяк напружвае, бо у жывых зносінах ты атрымліваеш эмоцыі, нейкі эмацыйны зарад. А калі не ў гульні, дзе яшчэ можна атрымаць столькі эмоцый адзін ад аднаго? Таму і гульні. Гульні прыйшлі да нас здаўна : як толькі з’явіўся чалавек, з’явілася і гульня. Мы хочам, каб гэтая гульня працягвалася і несла нейкі пазітыў.

Уваход у музей пад час акцыі “Ноч музеяў” каштаваў 5 рублёў, а доўжыліся гульні і мерапрыемствы з 19:00 да 24:00 вечара. Акрамя гульняў і агляду экспазіцый музею, наведвальнікам прадставілі і музычна-танцавальную праграму.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце