«Ягелонія Беласток» стала віцэ-чэмпіёнам Польшчы па футболе



Беластачане ў апошнім матчы сезона перамаглі лікам 2:1 каманду „Вісла” (Плоцк). Госці з Плоцка забілі першы мяч на 35-й хвіліне. Яшчэ ў першым тайме Іван Рунье параўняў лік, а на 65-й хвіліне вырашальны гол для Ягелоніі прынёс Кільян Шэрыдан.

«Ягелонія” (Беласток) другі год запар стала віцэ-чэмпіёнам Польшчы.

Для трэнера Ірэнэуша Мамрота гэта найбольшы поспех у кар’еры.

Нашай мэтай была перамога і гэта ўдалося рэалізаваць. Але пасля апошняга свістка мы правяралі, ці вынік матчу „Лех”-„Легія” склаўся так, як мы б хацелі. Напэўна, з аднаго боку, калі казаць асабіста пра мяне, гэта вялікі поспех, але з іншага боку, я не хаваю, што адчуваю лёгкую незадаволенасць, бо зусім крыху не хапіла да чэмпіёнства.

Чэмпіёнам Польшчы стала каманда „Легія” з Варшавы. Ягелонія, дзякуючы другому месцу, зайграе сёлета ў Кубку Еўропы. Пасля сезона адыходзіць з клубу абаронца і выхаванец каманды з Беластоку Марак Васілюк.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток