Славамір Адамовіч: Лісты з волі важныя для ўсіх!
Пра неабходнасць падтрымкі палітвязняў нагадвае выстава „Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён”, якая цяпер экспануецца ў Бабруйску.
Выстава пачынаецца з перапіскі Славаміра Адамовіча – першага палітвязня ў незалежнай Беларусі.
„Лісты з волі важныя для ўсіх! Найлепш гэта разумеюць тыя, каму ў турму ніхто не піша. Мне пісалі, хоць і не так многа, як хацелася б. Пісала маці, пісалі каханыя, пісалі і падтрымлівалі калегі з каманды „НН” Сяргея Дубаўца, пісалі чытачы, за што я ўсім і ўдзячны”, – гаворыць Славамір Адамовіч.
Славамір Адамовіч у лістападзе 1995 года напісаў верш на рускай мове «Убей президента!», за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 года. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні напісаў «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 года, вызвалены пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997 года на мітынгу Славамір Адамовіч публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску на свабоду слова ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Пра неабходнасць патрымкі палітвязняў нагадвае выстава „Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён”, якая цяпер экспанецца ў Бабруйску.
„Лісты з волі важныя для ўсіх! Найлепш гэта разумеюць тыя, каму ў турму ніхто не піша. Мне пісалі, хоць і не так многа, як хацелася бы. Пісала Маці, пісалі каханыя, пісалі і падтрымлівалі калегі з каманды „НН” Сяргея Дубаўца, пісалі чытачы, за што я ўсім і ўдзячны”, – гаворыць першы палітычны вязень у незалежнай Беларусі, Славамір Адамовіч.
Паэт Славамір Адамовіч у лістападзе 1995 года напісаў верш на рускай мове «Убей президента!», за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 года. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні напісаў «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 года, вызвалены пад падпіску пра нявыезд.
Беларускае Радыё Рацыя
.