Прэзідэнт Польшчы зацвердзіў Артура Міхальскага на пасаду пасла ў Беларусі
Прэзідэнт Польшчы зацвердзіў Артура Міхальскага на пасаду новага пасла Беларусі. Як паведамляе прэс-служба польскага МЗС, 17 траўня міністр замежных спраў Яцак Чапутовіч уручыў Міхальскаму прызначэнне.
Міхальскі скончыў Акадэмію каталіцкага багаслоўя.
У 1991—1996 гадах ён быў другім, а затым першым сакратаром пасольства Польшчы ў Маскве.
У 1996—1997 гадах Міхальскі кіраваў расейскім дэпартаментам ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў. У 1997—2000 гадах працаваў у дэпартаменце Усходняй Еўропы МЗС Польшчы.
У 2000—2004 гадах Міхальскі займаў пасаду першага сакратара, а затым дарадцы пасольства Польшчы ў Вашынгтоне.
З 2004 па 2006 гады — працаваў у дэпартаменце Амерыкі польскага МЗС.
У 2006—2010 гады Міхальскі узначальваў польскае пасольства ў Канадзе. Пасля вяртання ў Варшаву займаў пасаду намесніка дырэктара, а затым дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС.
У 2012—2017 гадах ён быў польскім паслом у Малдове. Са жніўня 2017 года Міхальскі зноў займаў пасаду дырэктара Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў.
belapan.by