Да 150-годдзя прэм’ер-міністра БНР
У Пінску 24-25 траўня пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная выбітнаму прамыслоўцу і палітыку, ўраджэнцу Піншчыны Раману Скірмунту. Яе ладзіць Польскі Інстытут у Менску, Варшаўскі інстытут славістыкі ды Генеральнае консульства Польшчы ў Берасці.
Сярод выступоўцаў будзе і рэдактар часопісу “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін. Даследчык адзначыў, што калі б не ініцыятыва прафесара Алеся Смаленчука, то ў Пінску не было б аніякіх мерапрыемстваў з нагоды 150-годдзя Скірмунта:
— Выходзіць так, што ягоны юбілей, калі б не прафесар Смалянчук, дык увогуле прайшоў бы міма Пінска. Ну, відаць, палешукі не цэняць таго, што маюць. Смалянчук выдаў і казаў, што прывязе на канферэнцыю кнігу, прысвечаную Скірмунту.
Усяго на міжнароднай канферэнцыі ў Пінску выступіць 15 гісторыкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Таксама адбудзіцца экскурсія па Пінску і ў вёску Парэчча, дзе нарадзіўся і пасля расстрэлу пахаваны Раман Скірмунт.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск