Кавярня-тралейбус з кіроўцам-буфетчыцай з’явіцца на вуліцах Гародні
Кавярня тралейбус з кіроўцам-буфетчыцай выедзе на вуліцы Гародні 1 чэрвеня, распавядае «Гродна Плюс».
Завяршаюцца работы па вонкавым аздабленні і ўнутраным дэкоры тралейбуса, які зможа трансфармавацца ў невялікую кавярню.
Белы кузаў тралейбуса ўпрыгожваюць малюнкамі самых знакавых аб’ектаў горада, ёсць элементы нацыянальных узораў і сімволіка фестывалю нацыянальныз культур.
У салоне прадугледжана 18 пасадачных месцаў. Аднак у планах — пашырыць колькасць наведвальнікаў кавярні на колах за кошт стацыянарных столікаў на вуліцы.
У якасці відовішчаў, акрамя выгляду з акна на плошчу, гасцям незвычайнай установы прапануюць паглядзець фільмы пра гісторыю горада і развіцці тралейбуснага руху. З пачастункаў – можна будзе замовіць найменьш 8 відаў кавы, марозіва, свежую выпечку і дэсерты.
А вось абслугоўваць наведвальнікаў будзе …кіроўца тралейбуса.
Кавярня ўпершыню прыпаркуецца на плошчы Савецкай у дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур.