Маршалкоўская ўправа абвясціла конкурс на дафінансаванне



Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства запрашае на інфармацыйную сустрэчу прадстаўнікоў арганізацый зацікаўленых у атрыманні фінансавання на праекты ў галіне культуры.

У час сустрэчы можна будзе даведацца, як правільна запоўніць заяўку, пра тэрміны рэалізацыі, ды як напісаць справаздачу. Управа прызначыла на гэтыя мэты 720 тысяч злотых, кажа кіраўнік аддзела культуры Маршалкоўскай управы Эдыта Юркевіч:

– Набор працягнецца да 10 снежня, лічыцца дата паштовага штэмпеля. На нашым сайце „Wrota Podlasia” даступны ўзор фармуляра. Дэпартамент аказвае дапамогу ды інфармацыйную падтрымку, таму запрашаем.

Удзельнічаць у конкурсе могуць таксама арганізацыі, якія працуюць на карысць нацыянальных меншасцяў. На падтрымку падляшскіх меншасцяў Маршалкоўская ўправа прызначыла амаль 100 тысяч злотых.

Беларускае Радыё Рацыя