У сталіцы адкрываецца міжнародны форум «Менскі дыялог»



У беларускай сталіцы сёння распачнецца форум «Менскі дыялог» – міжнародная экспертная канферэнцыя, у якой прыме ўдзел Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей. Форум будзе працаваць тры дні.

У сталіцы Беларусі чакаюць каля 500 экспертаў з 50 краін. 

Эксперты абмяркуюць ключавыя тэндэнцыі міжнародных адносін, выбудоўванне новай сістэмы бяспекі, а таксама ролю і месца ў гэтым працэсе невялікіх дзяржаў. Разгледзяць аналіз і шляхі вырашэння сітуацыі ў Прыднястроўі, на Данбасе.

У першы дзень на форуме выступіць кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, у другі дзень – Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго ў канферэнцыі прымуць удзел шэраг экспертаў, палітыкаў і чыноўнікаў з Еўропы. Сярод іх – генсек АБСЕ Томас Грэмінгер, намеснік памочніка генеральнага сакратара NATO Джэймс Апатурай, дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глаз’еў, прадстаўнік Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Дзірк Шубель.

Тэма канферэнцыі – бяспека і супраца ва Усходняй Еўропе. 

Беларускае Радыё Рацыя