Польшча пачне запрашаць на працу ўзбекаў?



„Гаспадарчае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай” – канферэнцыя пад такой назвай прайшла ў Беластоку. Яе арганізаваў польскі Банк нацыянальнай гаспадаркі. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання і прадпрымальнікі з Падляшша.

Падчас дыскусіі была абмеркавана тэма недахопу рабочай сілы на Падляшшы. Штораз больш гастарбайтэраў з Украіны і Беларусі прыяжзджае на працу, кажа старшыня Прамыслова-гандлёвай палаты ў Беластоку Вітальд Карчэўскі:

– Украінцы прыязджаюць на працу ў Польшчу, а пасля едуць працаваць далей на Захад – у Нямеччыну. Даволі шмат беларускіх работнікаў. Польшча нават разглядае магчымасць падпісання дамовы з Узбекістанам, каб мець магчымасць прыцягнуць узбецкіх работнікаў.

Падобныя мерапрыемствы таксама адбыліся ў іншых ваяводскіх цэнтрах.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя