Хто нашы геніі?



У менскім клубе IMAGURU дыскутавалі на тэму “Зала славы беларускай літаратуры. Хто нашы геніі?” Гаворыць адна з мадэратарак Марына Казлоўская:   

– І ўласна, літаратура зрабіла стаўку на масу. І на вёску. Наша імітацыя таго, што мы сяляне. Вёска ў нас пачалася з Францішка Багушэвіча. Бачылі фотку Багушэвіча? Вёска і дзядзька з шляхецкімі вусамі дзіка вясковай знешнасці, так? Выбар зрабілі за яго, бо тая сацыяльная праслойка, на якую можна было абапірацца і да якой ён сам належаў, знікла на яго вачах. Я маю на ўвазе шляхту і гісторыю з паўстаннем 1863-га года.

Цыкл бясплатных мерапрыемстваў “БелЛіт: мабільны гід” распачаўся 6 сакавіка і праходзіў пры падтрымцы “Мабільнай бібліятэкі” аператара сотавай сувязі МТС.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск