У Берасці дыскутавалі пра адзінага кандыдата



У Берасці абмеркавалі магчымую працэдуру абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. На офісе берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі прайшла сустрэча з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў. „Мы прыйшлі да высновы, што абмяркоўваць прапановы на пост адзінага кандыдата пакуль рана, найперш варта вызначыць, якім чынам мы будзем яго шукаць,” – адзначыў адзін з арганізатараў сустрэчы Уладзімір Вуек:

– Разглядаліся такія пытанні, як вылучэнне шляхам збору подпісаў. Але для большасці прыхільнікаў гэтая працэдура непрымальная. Яны мала ведаюць пра формы збору подпісаў, напрыклад, ёсць “Народны рэферендум”, ёсць “Стоп цэны”. Гэта розныя рэчы. Няма таго, што б непасрэдна гаварыла аб выбранні адзінага кандыдата і аб дэлегатах.

Са словаў палітыка, для берасцейскіх актывістаў і прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў найбольш аптымальнаю формай абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты з’яўляюцца рэгіянальныя сходы, на якіх будуць абірацца дэлегаты.

Беларускае Радыё Рацыя