Беларускі фэст „Маёвыя сустрэчы” ў Шчытах



Сустрэчы пры песні, музыцы і традыцыйных стравах. Беларускі фэст “Маёвыя сустрэчы“ прайшоў у выходныя ў Шчытах-Дзенцялове.

Гэта традыцыйная імпрэза, падчас якой выступаюць дашкольнікі, моладзевыя гурты, а таксама фальклорныя калектывы. Сёлета ў Шчытах арганізавалі таксама конкурс на лепшую традыцыйную страву.

Гавораць удзельнікі конкурсу і госці:

– Вось сыры нашыя, традыцыйныя, ад каровы. Гэта маселка, але яно мусіць трошку растапілася. Гурочкі квашаныя. Вяндліна. Гарбуз марынаваны.

– Жыхароў гміны Орля ведаю. І ведаю, што ў іх добрыя стравы. Думаю, тое, што я ўзяў, будзе мне смакаваць. Сала добрае.

Арганізатар мерапрыемства Ігар Лукашук:

– Традыцыйна ў рамках „Маёвых сустрэч” адбываецца конкурс на традыцыйную беларускую страву, які карыстаецца з года ў год усё большай папулярнасцю. У гэтым годзе ўжо не хапала месцаў.

У час „Маёвых сустрэчаў у Шчытах” выступілі калектывы рознага ўзросту.

Мерапрыемства чацвёрты  раз арганізаваў Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара