У Менску пачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» пачаўся ў менскай культурніцкай прасторы “ОК 16”. Гаворыць яго каардынатар Павал Баркоўскі:
— Гэта першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі. Мы спадзяёмся, што гэты фестываль зробіцца пляцоўкай, дзе будуць сустракацца ўсе людзі, што так ці інакш цікавяцца кнігай. І тыя, што яе выдаюць, і тыя, што яе так ці інакш вырабляюць, і, самае галоўнае, чытачы, якія прыходзяць і хочуць атрымаць якасную, добрую, цікавую – інтэлектуальную беларускую кнігу. Фестываль доўжыцца да канца мая. 31-га ў нас завяршэнне.
Фестываль “Прадмова” аб’ядноўвае ў сабе самыя розныя жанры: лекцыі культуролагаў і пісьменнікаў, дыскусіі, майстар-класы, кніжны кірмаш, забаўкі для дзяцей.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск