Польшча дапамагае развіваць ветразевую школу ў Браславе



Інвестыцыя на суму каля 50 тыс. еўра была рэалізавана ў рамках праграмы «Польская дапамога».

У Браславе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынку, які будзе служыць начлежнай базай мясцовай ветразевай школы для дзяцей. Інвестыцыя на суму каля 50 тыс. еўра была рэалізавана ў рамках праграмы «Польская дапамога».

Павераны ў справах амбасады Польшчы Марцін Вайцяхоўскі падчас цырымоніі адкрыцця дома, зазначыў, што Браслаў атрымаў дадатковую магчымасць для разьвіцця ветразевага спорту і такім чынам павялічваецца таксама турыстычны патэнцыял Браслава.

Уладзімер Цярнэцеў, прадстаўнік мясцовых уладаў Беларусі, адзначыў, што супраца Браслава з Польшчай стала ўжо традыцыяй. У мінулым годзе, дзякуючы праграме «Польская дапамога» паўстала школа паруснага спорту для дзяцей. За 100 тысяч эўра купілі 15 парусных лодак.

«Гэта не проста інвестыцыі. Гэта таксама добрая памяць аб нашым агульным мінулым. Парусная школа калісьці працавала ў Браславе» – сказаў чыноўнік. Такім чынам ён згадаў міжваенны перыяд, калі Браслаў знаходзіўся ў межах Другой Рэчыпаспалітай, і кожны год у мясцовым возеры Дрывяты былі арганізаваныя рэгаты.

Польскае Радыё