Тэрарысты абстралялі блокпасты АТА, ёсць страты



Тэрарысты абстралялі блокпасты сіл антытэрарыстычнай аперацыі паблізу Сцяпанаўкі, Аляксандраўска, Стукалавай Балкі і Правалля, пад Амвросіеўкай ёсць страты сярод сілавікоў.

Пра гэта паведамляе арганізатар групы „Інфармацыйны супраціў” Дзмітрый Тымчук у Facebook.

Паводле дадзеных групы, тэрарысты абстралялі з ПТУР блокпост сіл АТА паблізу Сцяпанаўкі. Стратаў сярод вайскоўцаў няма. Быў адкрыты агонь у адказ.

Баевікі двойчы абстрэльвалі блокпост паблізу Аляксандраўска (адзін раз са стралковай зброі, другі раз з мінамёта). Стратаў сярод вайскоўцаў няма.

Са стралковай зброі абстралялі блокпасты непадалёк ад Стукалавай Балкі і Правалля (Луганская вобласць).

„З РСЗА абстраляныя пазіцыі сіл АТА паблізу Амвросіеўкі. Ёсць страты, дадзеныя ўдакладняюцца”, – паведаміў Тымчук.

Таксама, паводле яго словаў, працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя па выратаванні экіпажа збітага тэрарыстамі Ан-26.

„На дадзены момант новай інфармацыі пра лёс экіпажа няма (вядома, што 2 члены экіпажа трапілі ў палон, пра астатніх 6 лётчыкаў інфармацыі няма)”, – паведаміў Тымчук.

Post użytkownika Dmitry Tymchuk.

pravda.com.ua