Варшава арыгінальна адзначае Сусветны дзень дзіцяці
Варшава арыгінальна адзначае Сусветны дзень дзіцяці. Як і ў ранейшыя гады, на многіх трамвайных і аўтобусных маршрутах можна пачуць абвесткі дзіцячымі галасамі. Усяго было пераагучана 1500 прыпынкаў.
Адметна, што ў рамках акцыі дзеці начытваюць таксама і ангельскае дубляванне, як напрыклад на прыпынку «Ронда Вашынгтона – Нацыянальны стадыён»:
Пачуць такога кшталту аб’явы можна будзе ў польскай сталіцы да нядзелі 3 чэрвеня.
Нагадаем, што ў пятніцу 1 чэрвеня адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. Свята ўсталявала Генеральная Асамблея ААН у 1954 годзе.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя