Ці цікава гарадзенцам традыцыйнае беларускае вяселле?



Пра традыцыі, што панавалі на беларускім вяселлі пакаленні таму, пра ролю кожнага ўдзельніка на гэтым свяце гарадзенцам распавялі прадстаўнікі суполкі „Традыцыйнай беларускай культуры”.

IMG_8458

Некалькі дзён перад гэтым прадстаўнікі гарадзенскай “Мовы Нанова” апыталі гарадзенцаў пра тое, як на іх думку павінна выглядаць беларускае вяселле, і большасць жыхароў горада не ведалі, як адказаць на гэтае пытанне. Каб даведацца якія былі традыцыі, што трэба рабіць і маладым,  і бацькам дазнаўся кожны з прысутных на гарадзенскіх курсах “Мовы Нанова”.

Пра беларускія традыцыі вяселля распавядае Антон Янкоўскі:

– У прынцыпе – ўсё так як і зараз, але шмат розных абрадаў, шмат узаемадзеяння паміж людзьмі. У кожнага была нейкая сімвалічная функцыя. І мы паспрабуем паказаць невялічкія эпізоды, паказаць як гэта было, каб прагучалі песні, якія тады спявалі і заспяваць разам з залам.

Па словах арганізатараў, правядзенне падобных вяселляў у традыцыйным стылі становіцца вельмі  модным сярод беларусаў і з кожным годам колькасць маладых, што жадаюць правесці сваё вяселле ў такім стылі, павялічваецца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня